Праз хрост людзі далучаюцца да супольнасці Божага народу — Касцёла. Сакрамант хросту вельмі прыгожы ў сваёй цэлебрацыі, дзе кожны этап мае сваё значэнне. Знак крыжа, малітва экзарцызму, вызнанне веры, вада, намашчэнне алеем, белае адзенне і запаленая ад пасхала свечка — усё гэта важныя сімвалы, якія неабходныя каб стаць дзецьмі Божымі.