Калі Вы думаеце пра сапраўднага католіка, што першае прыходзіць Вам на розум? Магчыма, хто-небудзь з тых, хто, як мінімум, штотыднёва наведвае святую Імшу, кожны дзень крыху моліцца, і калі-некалі чытае духоўную літаратуру.
Аднак, хто такі сапраўдны католік? Можа, нехта, хто прыслужвае на святой Імшы, ці спявае ў хоры, ці вучыць ў нядзельнай школе, ці належыць да пэўнай рэлігійнай арганізацыі, ці ўдзельнічае ў рэлігійных падзеях і святах; ці выконвае ўсё гэта адначасова? Гэта дакладнае апісанне? Вядома, так. Храмы не могуць функцыянаваць без прысвячэння часу і таленту цэлага шэрагу парафіян. І мы правільна кажам пра сапраўдную парафію, у якой праходзіць шмат парафіяльных мерапрыемстваў, дзе ўдзельнічае мноства людзей. Але пераважная большасць католікаў не бярэ, ды і не можа ўзяць на сябе ролі, якія былі апісаныя вышэй. Многія шмат гадзін працуюць, можа нават у некалькіх месцах адначасова, а таму не маюць шмат вольнага часу. Акрамя таго, ім трэба шмат энергіі і на тое, каб быць добрымі мужам ці жонкай, быць добрымі бацькамі.