Як адзначыла загадчык аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абіляцыі інвалідаў Шульга Таццяна Паўлаўна, харчовыя наборы ад Карытас сталі прыемным сюрпрызам і добрай падтрымкай для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Наборы, якія ўключалі пятнаццаць найменняў харчовых прадуктаў, разнастайныя і ў той жа час збалансаваныя: рыбныя і мясныя кансервы, алей, цукар, гарбата, мука, макароны, крупы – ўсё, што неабходна для паўнавартаснага харчавання.