Дабрачынная акцыя знайшла шырокі водгук у сэрцах парафіян. Вернікі імкнуліся прыносіць карысныя для навучання і адпачынку дзяцей рэчы: канцэлярскія прыналежнасці, развіваючыя гульні, канструктары, пластылін, размалёўкі, а таксама сродкі гігіены і шмат іншага. Не забываліся вядома ж і пра салодкія пачастункі. Кожны ахвяраваў у залежнасці ад сваіх магчымасцей і ў выніку справа пераўзышла ўсе чаканні арганізатараў. Разам сабралі даволі вялікую колькасць рэчаў, таму было прынята рашэнне частку з іх перадаць у шматдзетныя малазабяспечаныя сем'і.