У гэтым годзе, перажываючы дарогу пакутаў Божага Сына ад месца смяротнага прысуду з вуснаў Пілата праз вуліцы Ерузалема да ўрочышча за сценамі горада пад назвай Галгота, дзе Хрыстус быў укрыжаваны і памёр за збаўленне чалавецтва, асаблівым чынам маліліся ў інтэнцыі міру ва Украіне. Крочачы за Хрыстом ад стацыі да стацыі, разважалі не толькі над мукай Збаўцы, але і над уласным жыццём, памылкамі, грахамі...