Вечарына прайшла ў цёплай і адкрытай атмасферы. Выступленні кнігазнаўцаў дапоўнілі музычныя кампазіцыі ў выкананні квартэта друйскіх і міёрскіх музыкаў Ганны Гайдзель, Валянціны Казакевіч, Віялеты Томкі і Таццяны Званскай. У выкананні скрыпкі, флейты, клавішаў, а часам і віяланчэлі, гучала музыка Баха, Бетховена, Моцарта, Вівальдзі. Дарэчы, квартэт упрыгожваў творамі класічных аўтараў і іншыя літаратурныя вечары ў рамках пленэру.