Душы справядлівых у руках Бога...
12 лістапада ў мёрскім касцёле адзначылі ўрачыстасць святога Язафата — галоўнага апекуна парафіі і Віцебскай дыяцэзіі.  Канцэлебраваную святую Імшу ўзначаліў Аляксей Ляшко, Афіцыял Біскупскага Суда. У набажэнстве таксама прынялі ўдзел святары Юрый Жаўняровіч і Вячаслаў Адамовіч.

У сваёй гаміліі ксёндз Аляксей нагадаў пра асноўныя моманты жыцця святога Язафата. Святар адзначыў, што ўсё жыццё святога было звязана з адзінствам і паслухмянасцю, служэннем Богу і бліжняму.

"...Святы Язафат аддаў сваё жыццё за Апостальскі сімвал веры, а дакладней за адзін яго сказ: "Веру ў адзіны святы каталіцкі і апостальскі Касцёл". Біскупа жорстка забілі, а яго цела кінулі ў Дзвіну. Пакуты, смерць праведнікаў  маюць вялікі сэнс. Хоць самі праведнікі загінулі, але іх справы служаць для перамогі, іх справы служаць для праслаўлення Бога. Хоць у вачах людзей яны здаюцца пакаранымі, іх надзея поўная несмяротнасці..."

Жанна Закрэўская
12.11.2020

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by