У Ідолце адбыўся парафіяльны адпуст
16 ліпеня ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль (Маці Божай Шкаплернай) адбыўся парафіяльны адпуст, на які сабраліся вернікі і святары з розных куточкаў Віцебскай дыяцэзіі.

Напачатку літургіі пробашч парафіі  кс.Вячаслаў Адамовіч прывітаў усіх прысутных і прадставіў святароў, якія прыбылі на парафіяльную ўрачыстасць. Узначаліў канцэлебраваную Святую Імшу генеральны вікарый Віцебскай дыяцэзіі кс. Францішак Кісель.

Гамілію да прысутных прамовіў дэкан Мёрскага дэканату кс.Андрэй Кулік, які засяродзіў увагу вернікаў на абавязку выканання Божых запаведзяў і касцёльных наказаў дзеля збаўлення. Святар адзначыў, што, нягледзячы на абставіны жыцця, кожны веруючы чалавек павінен імкнуцца да святасці.

Завяршыўся парафіяльны адпуст працэсіяй вакол касцёла з Найсвяцейшым Сакрамантам.

Жанна Закрэўская
23.07.2020



Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by