На дошцы сказана, што святыня пабудавана Мёрскім пробашчам ксяндзом Юзафам Бародзічам на ахвяры грамадскасці з дапамогай парафіян за адзін год. Касцёл узведзены на ўшанаванне Найсвяцейшай Панны Марыі з просьбай аб малітве 3 разы "Ойча наш", 3 разы "Вітай Марыя" і 3 разы "Вечны адпачынак дай ім Пане..." за душу Юзафа Бародзіча і ўсіх фундатараў касцёла, а таксама аб адпраўленні 16 жніўня святой Імшы і адгаворванні малітвы "Анёл Панскі" за супакой душы ксяндза Юзафа і ўсіх афярадаўцаў.