Удзельнікі будуць падзелены на тры ўзроставыя катэгорыі:
1 катэгорыя – дзеці ад 8 да 11 гадоў уключна;
2 катэгорыя – дзеці ад 12 да 17 гадоў уключна;
3 катэгорыя – 18 гадоў і старэйшыя.
Тэма біблійнага конкурсу — «Евангельскія прыпавесці».
Падчас падрыхтоўкі карыстаемся тэкстам першага поўнага афіцыйнага рыма-каталіцкага выдання на беларускай мове «Новы запавет» (Мінск, 2017).
Пытанні конкурсу будуць гучаць на беларускай мове.
Час на выкананне задання — 45 хвілін.
Конкурс складаецца з трох этапаў: парафіяльнага, дэканальнага і дыяцэзіяльнага.
Правядзенне першага (парафіяльнага) этапу запланавана на 14 сакавіка 2026 г.
Да 6 сакавіка 2026 года аб жаданні ўдзельнічаць у конкурсе трэба паведаміць пробашчу парафіі ксяндзу Андрэю Куліку.
Дэканальны этап адбудзецца 21 сакавіка 2026 г.
Фінал Конкурсу запланаваны на 11 красавіка 2026 г. у Віцебску ў катэдры.
Прыкладная колькасць фіналістаў — да 70 чалавек.
Каардынатарам конкурсу з’яўляецца айцец Міхаіл Ткаліч SJ.