У вёсцы Латышкі адбылася святая Імша за памерлых
30 ліпеня а 13-ай гадзіне на могілках у вёсцы Латышкі Перабродскага сельсавета адбылася святая Імша. Традыцыя супольнай малітвы за памерлых у апошнюю суботу ліпеня існуе больш 35-ці гадоў. Вёска Латышкі, якая раней налічвала 48 дамоў, зараз не мае жыхароў, аднак родныя і блізкія тых, хто пахаваныя на могілках, сабраліся разам, каб не толькі прыбраць магілы, але супольна са святаром памаліцца за душы  спачылых.
Перад Імшой вернікі памаліліся ружанец за памерлых. У гэты час жадаючыя мелі магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі. Напрыканцы Эўхарыстыі ксёндз-пробашч Андрэй Кулік падзякаваў прысутным за тое, што яны памятаюць  пра сваіх памерлых:  клапоцяцца аб месцы пахавання, збіраюцца на супольную малітву. Святар заахвоціў вернікаў не толькі да малітвы але і да прыняцця святых сакрамантаў: споведзі, Святой Камуніі.

Фота Аксаны Падзява.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by