Асноўнымі аб'ектамі клопату сталі магіла ксяндза Яна Грабоўскага, пахаванне польскіх салдат, ахвяраў вайны 1920 года, а таксама магілы, за якімі няма каму даглядаць. Дзеці і моладзь працавалі вельмі старанна, бо бачылі, што побач шчыруюць іх бацькі і святары.
Завяршылася праца супольнай малітвай. Сабраўшыся ля магілы ксяндза Яна Грабоўскага, памаліліся Ружанец за памерлых святароў, які працавалі ў нашай парафіі, а таксама за ўсіх родных і блізкіх, якія адышлі ў вечнасць.