Святы Айцец заклікае ўвесь Касцёл маліцца разам з ім аб раззбраенні і міры. Відэаролік з інтэнцыяй на сакавік 2026 года распаўсюдзіла Папская сусветная сетка малітвы. “Молімся, каб краіны імкнуліся да эфектыўнага раззбраення, асабліва ядзернага, і каб сусветныя лідары абралі шлях дыялогу і дыпламатыі замест гвалту”, - так гучыць малітоўная інтэнцыя Льва XIV.