26 мая Касцёл адзначае ўрачыстасць Найсвяцейшай Тройцы. Гэта ўрачыстасць заахвочвае нас задумацца над галоўнай таямніцай хрысціянскай веры — таямніцай Бога адзінага ў трох Асобах — Айца, Сына і Духа Святога. Нам часта спадарожнічае вера ў гэтую таямніцу, паколькі мы выяўляем яе тады, калі робім знак крыжа.