Час - гэта найбольшая каштоўнасць...
Першага студзеня ў апошні дзень актавы Божага Нараджэння Касцёл адзначае ўрачыстасць Багародзіцы Марыі. Эфескі сабор у 431 годзе абвясціў, што Дзеву Марыю можна і нават належыць называць Багародзіцай. Такая была рэакцыя Касцёла на погляды, што Хрыстус не  з’яўляецца адначасова Богам і Чалавекам.

У гэты дзень Касцёл заахвочвае, каб кожны з нас выкарыстаў магчымасць даверыць сябе і сваіх блізкіх апецы Маці Божай у першы дзень Новага года.

На святой Імшы а 12 гадзіне, падчас сваёй гаміліі ксёндз-пробашч Андрэй Кулік запрасіў прысутных задумацца над тым, якой важнай каштоўнасцю для кожнага з нас з'яўляецца час. "...Мы не павінны губляць час на серыялы, малаважныя і бессэнсоўныя справы. ...Бог кожнаму з нас даў талент і хоча каб мы яго памнажалі. Дарагі брат і сястра, не трэба марнаваць тое, што Бог даў табе.  Аднак рэалізуйся і будзь шчаслівы праз тое, што ты на сваім месцы прыносіш карысць грамадству, сваёй сям'і, парафіі..."
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by