Падчас гаміліі ксёндз Уладзіслаў Шарковіч заўважыў: "Кожны Новы год мы ставім перад сабой новыя мэты, робім пастановы, над чым працаваць, што ажыццявіць. І вельмі важна, каб у гэтай справе мы заўсёды запрашалі на дапамогу Езуса Хрыста і Святую Багародзіцу Марыю аб духоўнай падтрымцы...
Марыя была простая і звычайная дзяўчына з Назарэту, але Госпад выбраў яе для таго, каб яна была Маці Збаўцы. Марыя была адкрытая сэрцам да Бога, да прыняцця Яго волі. Нам таксама неабходна вучыцца гэтаму ў асабістым жыцці. Няхай Новы год стане для нас магчымасцю навучыцца быць адкрытым для Пана Бога на ўзор Багародзіцы Марыі..."