11 студзеня Каталіцкі Касцёл адзначае свята Хросту Пана. Яно завяршае перыяд Божага Нараджэння, хоць у традыцыі яшчэ да 2 лютага спяваюцца калядкі і не разбіраюцца стаенкі. Свята Хросту Пана ў літургіі адзначаецца ў першую нядзелю пасля ўрачыстасці Аб’яўлення Пана.