На шляху да Маці Божай Будслаўскай
23 чэрвеня з Росіцы вырушыла першая пешая пілігрымка з Віцебскай дыяцэзіі да Маці Божай Будслаўскай. Арганізатары васьмідзённай пілігрымкі айцы марыяне. 24 чэрвеня наша парафія прымала пілігрымаў на начлег.
У складзе пілігрымкі вернікі з розных куточкаў Беларусі: Мінска, Глыбокага, Бараўлянаў... Пераважная большасць —  вопытныя пілігрымы. Духоўны кіраўнік пілігрымкі ксёндз Яўген Шымановіч з Оршы.
Надзённыя пытанні дапамагае вырашаць арганізатар пілігрымкі айцец Аляксандр Жарнасек МІС з Росіцы.

Трэці дзень пілігрымкі распачаўся святой Імшой, падчас якой маліліся аб паспяховым завяршэнні шляху да Маці Божай Будслаўскай. Пасля Эўхарыстыі пілігрымы праз малітву падзякавалі гаспадарам парафіі за гасцінны прыём.
Атрымаўшы бласлаўленне на дарогу, пілігрымы вырушылі ў шлях, каб праз малітвы і спевы праслаўляць Найсвяцейшую Панну Марыю і Пана Бога. Да росіцкай пілігрымкі далучыліся 7 вернікаў з нашай парафіі.

Жанна Закрэўская

25.06.2023
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by