Пілігрымка "Мёры-Будслаў 2022"
Пілігрымка "Мёры-Будслаў 2022" плануецца з 28 чэрвеня па 2 ліпеня. За чатыры дні неабходна пераадолець каля 125 км. Падчас пілігрымкі запланаваны начлегі па хатах у Шаркаўшчыне, Глыбокім і Параф'янаве. У першыя тры дні ёсць дамоўленасць на арганізацыю абедаў. У дарозе з Параф'янава да Будслава карміць не будуць, абед трэба ўзяць з сабой.

Кошт пілігрымкі 55 рублёў, ён ўключае аплату аўтобуса на зваротны шлях з Будслава, набыццё спецыяльнай майкі пілігрыма і іншыя арганізацыйныя расходы. Запісацца ў пілігрымку можна ў сакрысціі. Дзеці да 14 гадоў абавязкова півінны мець дарослага (старэй 18 гадоў) апекуна.
У пілігрымку неабходна ўзяць:
ружанец;
малітоўнік;
спальны мяшок;
дажджавік;
галаўны ўбор;
добры абутак;
цёплыя рэчы;
сродкі асабістай гігіены;
лекі.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by