Ініцыятарам Эўхарыстычнай працэсіі па вуліцах абласнога цэнтра быў тагачасны ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Уладзіслаў Блін. Так як чацвер, калі адзначаецца ўрачыстасць Божага Цела, — гэта працоўны дзень, а ў нядзелю ў большасці парафій ладзяцца свае працэсіі, было прынята рашэнне правесці Эўхарыстычную працэсію ў суботу, каб як мага больш вернікаў з усёй дыяцэзіі змаглі прыняць у ёй удзел.
З розных куточкаў вобласці спяшаліся ў той дзень пілігрымы ў Віцебск, дабіраючыся чыгункай або аўтатранспартам. Міёрскія вернікі, сярод якіх былі дарослыя, моладзь і міністранты, вырушылі ў дарогу на аўтобусе. За малітвай і спевам рэлігійных песень дарога праляцела незаўважна.
Апоўдні распачалася святая Імша на месцы будаўніцтва касцёла Езуса Міласэрнага — цяпер гэта Віцебская катэдра, што размяшчаецца на вуліцы Воінаў-інтэрнацыяналістаў. Эўхарыстыю святары цэлебравалі пад адкрытым небам. Узначаліў Літургію біскуп Уладзіслаў Блін.