Пасля Імшы, размясціўшыся ўтульна на траве побач з касцёлам, пілігрымы падвялі вынікі. У Росіцу сёлета прыйшло 95 пілігрымаў. Восем маладых людзей, на чале з а.Іллёй, дабіраліся з Оршы да Друі на роварах і за тры дні яны пераадолелі шлях у 295 км, а затым пешшу яшчэ 90.
Маці святара, спадарыня Ядвіга, адзначыла, што вельмі ўзрушана тым, што ў пілігрымцы так шмат моладзі, якая жыве малітвай і імкнецца да духоўнага ўзрастання. Як маці, яна цешыцца, што яе сын не проста бывае ў гэтым святым месцы, а вядзе за сабой і іншых. Росіцу яны наведваюць штогод пачынаючы з 2003 года.
Напрыканцы сустрэчы ўдзельнікі пілігрымкі выказалі словы шчырай ўдзячнасці яе духоўнаму кіраўніку і павіншавалі а.Іллю Саўчанка з двацаццігадовым стажам пілігрыма.
Затым адбыўся Акафіст да росіцкіх мучанікаў бласлаўлёных Антонія і Юрыя. Набажэнства ўзначаліў архімандрыт Сяргей Гаек.