На пачатку набажэнства ксёндз Алег Зямчонак коратка ўзгадаў гісторыю з'яўлення Ружанца, падкрэсліўшы вялікую ролю гэтай цудоўнай малітвы, аб чым сведчаць шматлікія аб'яўленні Маці Божай у Люрдзе і Фаціме. Святар заахвоціў дзяцей палюбіць Ружанец і маліцца на пацерках як мага часцей.
Затым адбылася супольная малітва перад Найсвяцейшым Сакрамантам. Дзеці па чарзе спявалі або адгаворвалі Радасныя таямніцы Ружанца, разважаючы ў сэрцы над іх зместам.
Нагадваем, што Ружанец для дзяцей адбываецца кожную нядзелю ў 9.30 на працягу ўсяго літургічнага года, акрамя перыяду Вялікага посту, а ў кастрычніку — кожную суботу а 15-ай гадзіне. Заахвочваем дзяцей і дарослых да супольнай ружанцовай малітвы.
Жанна Закрэўская, тэкст
Фота ўдзельнікаў малітоўнай сустрэчы