Урачыстую святую Імшу цэлебраваў пробашч парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Новым Пагосце ксёндз Аляксей Асон. У сваёй гаміліі, разважаючы над словамі Евангелля і асобай св.Яна Хрысціцеля, святар засяродзіў увагу вернікаў на сэрцы чалавека, якое з'яўляецца "інструментам" дасканалага шляху да Бога. "Трэба імкнуцца жыць так, як падказвае нам нашае сэрца, бо яно звязвае нашу цялесную і духоўную натуру. Сэрца кожнага чалавека заўсёды прагне трох рэчаў: любові, шчырасці і Бога. Хай Пан Бог заўсёды жыве ў нашым сэрцы, як крыніца дасканалай любові" — адзначыў святар.