27 лютага а 10 гадзіне адбылася святая Імша для ўдзельнікаў Апостальства дапамогі душам чыстцовым Мёрскай парафіі. Цэлебраваў Эўхарыстыю душпастыр Апостальства Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Славамір Самковіч, пробашч парафіі Божай Міласэрнасці ў Пагошчы Браслаўскага дэканата.
Падчас гаміліі святар звярнуў увагу на важнасць малітвы за памерлых, якія церпяць у чыстцы. Ён адзначыў, што толькі мы можам дапамагчы душам, якія адышлі ў вечнасць. Важна не проста маліцца, але і ахвяраваць добрыя ўчынкі ў інтэнцыі нашых блізкіх.
Пасля святой Імшы адбылася сустрэча з членамі Апостальства, падчас якой, у нефармальнай абстаноўцы, вернікі змаглі задаць пытанні святару, абмеркаваць пэўныя моманты рэлігійнага жыцця.
Падчас свайго знаходжання ў Мёрах ксёндз Славамір Самковіч даў інтэрв'ю нашаму сайту.