Пяць спосабаў шанавання святога Юзафа ў сакавіку
У Каталіцкім Касцёле кожны з 12 месяцаў года прысвечаны пэўнай тэме. Сакавік — гэта месяц святога Юзафа Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, апекуна рамеснікаў, працаўнікоў, сем'яў і шчаслівай смерці. Прапануем пазнаёміцца з рознымі спосабамі ўшанавання святога.

Па словах святога Тамаша Аквінскага, "некаторыя святыя маюць прывілей аказваць нам сваё заступніцтва з асаблівай эфектыўнасцю ў пэўных патрэбах; але святы Юзаф мае моц дапамагаць нам ва ўсіх сітуацыях, пры любой неабходнасці, у кожным пачынанні".

Калі вы маеце неабходнасць у такім заступніку ці проста хацелі б выказаць сваю адданасць святому Юзафу, прапануем вам 5 спосабаў яго шанавання ў сакавіку.

1.Прасіце святога Юзафа аб заступніцтве з дапамогай малітваў, які прапануе Касцёл

Выберыце адну з мноства малітваў і даручыце апекуну Святой Сям'і асабліва выжныя для вас інтэнцыі. Хай гэты месяц стане для вас магчымасцю перажыць асаблівую блізкасць у адносінах з гэтым святым.

2. Даручыце яму сваю працу

У гэтым сакавіку працуйце так, як гэта належыць святому апекуну працы. Ахвяруйце сваю працу ў знак любові і ўдзячнасці святому Юзафу. Памятайце, што ўстрыманне ад працы ў нядзелю таксама з'яўляецца спосабам яго шанавання.
3. Прысвяціце сераду святому Юзафу

У каталіцкай традыцыі серада — дзень тыдня, які прысвячаецца святому Юзафу. Хай у сакавіку серада стане асаблівым днём для вас. Схадзіце на Імшу, прачытайце дадатковую малітву да абранніка Дзевы Марыі ці паразважайце над радкамі Евангелля, у якіх ён узгадваецца. Таксама, напрыклад, вы можаце прыняць на сябе дадатковыя абмежаванні ў ежы ці забавах у гэты дзень, ахвяруючы гэты пост святому Юзафу ў пэўнай інтэнцыі.

4. Дапамажыце патрабуючым сем'ям

Паколькі святы Юзаф з'яўляецца апекуном сем'яў, знайдзіце спосаб дапамагчы сем'ям, якія знаходзяцца ў патрэбе асабіста, праз рэлігійныя ці свецкія арганізацыі. Гэта можа быць самая розная дапамога: грошы, адзенне, прадукты харчавання ці любыя іншыя рэчы першай неабходнасці. А магчыма, ёсць сем'і, якім проста неабходна ваша прысутнасць, сведчанне веры, сяброўская падтрымка? Магчыма, гэта хтосьці з кола вашых блізкіх ці сяброў? Магчыма, ваша ўласная сямья?

5. Удзяліце час вашаму бацьку

У Італіі і Іспаніі ў дзень успаміну святога Юзафа (19 сакавіка) традыцыйна адзначаецца Дзень бацькі. Хоць у нашай краіне Дзень бацькі афіцыйна адзначаецца 21 кастрычніка, гэта не нагода выпускаць магчымасць падзякаваць свайму бацьку і ўдзяліць яму час у гэтым месяцы. Мы, хрысціяне, перажываючы вопыт сыноўства ў адносінах з Богам, ведаем, што размова ідзе не абавязкова пра біялагічнага бацьку. Для кагосьці такім чалавекам, які суправаджаў яго ў жыцці і ў веры, стаў дзядуля, любімы дзяцька, старэйшы сябар ці духоўны айцец... Знайдзіце спосаб выразіць удзячнасць гэтаму чалавеку.

Хай святы Юзаф будзе побач ва ўсіх патрэбах і бласлаўляе вас і вашу сям'ю!

Паводле Ruscatholic.org

Пераклад Жанна Закрэўская
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by