Бласлаўленне кіроўцаў і асвячэнне транспартных сродкаў
25 ліпеня Касцёл адзначае ўспамін св. Крыштафа, які з’яўляецца апекуном тых, хто знаходзіцца ў дарозе. У гэты дзень у каталіцкіх святынях адбываецца бласлаўленне кіроўцаў і транспартных сродкаў. Традыцыя бласлаўляць машыны і іншы транспарт ва ўспамін св.Крыштафа з’явілася ў 1934 годзе.

У нашым касцёле пасля кожна святой Імшы на цвінтары  адбываўся абрад бласлаўлення кіроўцаў, а затым асвячаліся транспартныя сродкі.

Касцёл нагадвае,  асвячэнне аўто – не гарант таго, что машына ніколі не трапіць у аварыю.
Асвячоны – значыць, прысвечаны Богу. Асвячаючы машыну, як, зрэшты, і любую іншую рэч, Касцёл моліцца аб тым, каб яна стала для яе ўладальніка сродкам, які прыносіць не толькі матэрыяльную, але і духоўную карысць.

Асвячэнне аўтамабіля накладае і пэўныя абавязкі. Кожны, хто просіць аб бласлаўленні машыны і для сябе, павінен памятаць, што гэты абрад нагадвае пра адказнасць за бяспечнае кіраванне транспартным сродкам і пра неабходнасць няўхільна выконваць правілы дарожнага руху.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by