9 чэрвеня адзначаецца свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. Гэтае свята ўстаноўлена папам Бэнэдыктам XVI i з’яўляецца плёнам Года святарства, які праходзіў у Каталіцкім Касцёле з 19 чэрвеня 2009 па 11 чэрвеня 2010 г. Устанаўліваючы гэтае свята, Папа жадаў, каб яно адзначалася ў чацвер пасля нядзелі Спаслання Духа Святога.