15 кастрычніка Касцёл узгадвае Святую Тэрэзу ад Езуса. Містычка, манахіня кармелітка, пісьменніца і тэолаг кантэмпляцыйнага жыцця, яна таксама была рэфарматарам ордэна кармелітаў. Тэрэза Авільская стала першай у гісторыі жанчынай, якую абвясцілі доктарам Касцёла.