WYSIWYG Web Builder
У Мёрах пройдзе адкрыты турнір Віцебскай дыяцэзіі па міні-футболе сярод міністрантаў
З нагоды юбілею 25-годдзя Віцебскай дыяцэзіі 11 ліпеня ў Мёрах адбудзецца адкрыты турнір па міні-футболе сярод міністрантаў. Да ўдзелу ў спаборніцтвах запрашаюцца каманды рыма-каталіцкіх парафій з усёй Беларусі.
Мэта турніру: папулярызацыя сярод падлеткаў і вучнёўскай моладзі дзейнасці службы алтара, наладжванне сяброўскіх адносін паміж міністрантамі розных парафій праз спорт і інтэлектуальныя спаборніцтвы.

Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі 8 міністрантаў і адзін апякун. Узроставая катэгорыя: вучні 8-11 класаў, якія абавязкова павінны мець пісьмовы дазвол ад бацькоў на ўдзел у спаборніцтвах.

Гульня паміж камандамі будзе складацца з двух таймаў па 15 хвілін, падчас якой на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік. Замены – неабмежаваная колькасць.

Акрамя спаборніцтваў па міні-футболе прадугледжаны конкурс на веданне Літургіі, Святога Пісання і гісторыі Віцебскай дыяцэзіі.

Для ўдзелу ў турніры да 20 чэрвеня неабходна дасласць заяўку (адкрыць) на электронны адрас ziemchonak@mail.ru і прайсці рэгістрацыю па спасылцы (тут).

Кожная каманда ўдзельнікаў павінна мець спартыўную форму (спартыўны абутак, шорты, майкі аднаго колеру), а таксама бадзёры настрой.
Па ўсіх арганізацыйных пытаннях можна звяртацца па тэл.: +375 33 372 68 46 (МТС) — кс. Алег Зямчонак.

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by