Напрыканцы Імшы пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік падзякаваў святарам за паслугу ў канфесіянале і ўдзел у Эўхарыстыі. Выказаў словы ўдзячнасці вернікам за падрыхтоўку святыні і тэрыторыі касцёла да ўрачыстасці, удзел у адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту на працягу тыдня. Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас дзіцячага і дарослага парафіяльнага хору і іх кіраўніка Яўгеніі Баговіч.
Затым адбылося традыцыйнае бласлаўленне і асвячэнне кветак і пладоў новага ўраджаю. Завяршылася Імша адарацыяй Найсвяцейшага Сакраманту, падчас якой усе разам памаліліся Літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі, а потым эўхарыстычнай працэсіяй прайшлі вакол касцёла.
Жанна Закрэўская, тэкст, фота і відэа.