Ёсць дзень у годзе, які нагадвае нам пра крыж, а дакладней – пра Таго, хто аддаў на ім жыццё. Усё гэта Ён учыніў за людскія грахі з бязмежнай любові, каб кожны чалавек мог мець вечнае жыццё. Свята Узвышэння Святога Крыжа адзначаецца ў Касцёле 14 верасня.