Панам ёсць Езус Хрыстус...
У шостую нядзелю Вялікага посту на ўспамін “трыўмфальнага ўваходу Пана Езуса ў Ерузалем”, за тыдзень да  Яго Уваскрашэння, Касцёл адзначае Пальмовую  (Вербную) нядзелю. Гэта нядзеля прысвечана асабліваму разважанню пра муку Пана і непасрэдна рыхтуе нас да перажывання яе ў літургічных абрадах Вялікага тыдня. Евангельскае апісанне мукі Езуса Хрыста і Яго смерці на крыжы чытаецца ў гэты дзень на кожнай святой Імшы, таму гэта нядзеля мае яшчэ адну назву — Нядзеля Мукі Пана. Касцёл, падрыхтаваны саракадзённым велікапосным пакаяннем, у Пальмовую нядзелю пераходзіць да перажывання цэнтральнай таямніцы хрысціянскай веры — пасхальнай таямніцы смерці і ўваскрасення Езуса Хрыста.

У гэты дзень напачатку кожнай святой Імшы на ўспамін уваходу Езуса Хрыста ў Ерузалем адбываецца абрад асвячэння галінак вярбы і іншых дрэў упрыгожаных кветкамі і стужкамі, а затым  урачыстая працэсія або ўваход.

Падчас сваёй гаміліі ксёндз-пробашч Андрэй Кулік нагадаў пра важнасць глыбокага перажывання падзей Вялікага тыдня, кульмінацыяй якога з'яўляецца Пасхальны Трыдуум.  Святар адзначыў, што мы павінны ўспрымаць падзеі Трыдуума ў сукупнасці. Вялікі Чацвер - устанаўленне сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства, Вялікая Пятніца - Мука Пана за нашы грахі, Вялікая Субота - дзень малітвы і цішыні дзеля здзяйснення вялікай таямніцы - Уваскрасення Хрыста. Пробашч заахвоціў вернікаў да супольнага ўдзелу ў набажэнствах, бо гэтае самае нязначнае, што мы можам зрабіць для Хрыста, за тое, што ён праз укрыжаванне адкупіў нашыя грахі.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by