Сёння чарговы раз мы чуем, як на нашых касцёлах гучаць званы з нагоды уваскрасення Пана нашага Езуса Хрыста. Б’юць званы быццам спяваюць…што ўваскрос Хрыстос - так гучаць словы адной з велікодных песень. Гэты звон напамінае нам сення, што Уваскрослы Езус сам прыходзіць да нас, як калісьці да сваіх вучняў(Ян 20,19). Шукае нас, нібы хоча, каб мы як апостал Тамаш уклалі палец у раны ад цвікоў і не былі няверуючымі, але веруючымі(пар. Ян 20, 24-29).
Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Шматлікіх ласк ад Бога з нагоды Пасхальных святаў жадае кс. Андрэй Кулік і святары Мёрскага дэканату