WYSIWYG Web Builder
Са святам Вялікадня!
„Surrexit Christus spes mea” – змёртвыхпаўстаў Хрыстус, мая надзея.
Паважаныя браты і сёстры!
Чарговы раз мы рыхтуемся да святкавання самага галоўнага свята нашай веры — урачыстасці Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста. Давайце сёння спынімся ў перадсвяточнай мітусні і запытаем у Збаўцы: "Пане, вось я прыкладаю шмат намаганняў, каб годна сустрэць Свята: прыбіраю дом, рыхтую ежу, чакаю гасцей і сам збіраюся наведаць сяброў, можа нават прыступлю да споведзі… А што хочаш Ты? Як Ты хацеў бы святкаваць са мной?"

Адзін з магчымых адказаў знойдзем у пасланні апостала Паўла да Эфесцаў: "Адкіньце ад сябе старога, а апраніцеся ў новага чалавека, створанага паводле Бога" (пар. Эф.4, 22-24). Няхай нам хопіць у гэтыя важныя для нашай душы дні веры і часу наведаць касцёл і задумацца над гэтым кароткім заахвочваннем апостала Паўла.

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос!
Радасных, напоўненых супакоем і глыбокіх перажываннем Велікодных святаў усім Вам жадаюць кс. Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by