Шаноўныя ксёндз-пробашч Андрэй, ксёндз-вікарый Алег, святары Мёрскага дэканату!
Шчыра дзякуем Вам за тое, што Вы адгукнуліся на заклік Хрыста.
Жадаем Вам Божых ласкаў, каб Вашае сэрца было чулым і далікатным, патрабавальным і поўным любові да тых, хто патрабуе Вашай святарскай падтрымкі. Хай пастырскія цноты: чуласць, спагада, пакора, цярплівасць, шчырасць і адкрытасць спадарожнічаюць у Вашым нялёгкім служэнні.
Заўсёды, у любой сітуацыі, будзьце Святлом Хрыста, адкрывайцеся на дзеянне Духа Святога і кіруйцеся Яго памкненнямі!