Выстава "Хрыстос нарадзіўся!"
Да свята Божага Нараджэння ў бакавой наве святыні наладжана выстава дзіцячых малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!" Работы захапляюць сваёй непасрэднасцю і разнастайнасцю падыходу да бачання святата Божага Нараджэння. Праз творчую фантазію і свае працы дзеці  імкнуліся адлюстраваць адну з прыгожых і важных падзей у хрысціянстве — Божае Нараджэнне. Святло далёкай і блізкай Бэтлеемскай ночы абуджае ў людзях іх лепшыя чалавечыя якасці, натхняе на добрыя ўчынкі і вось такую творчасць.

Жанна Закрэўская
24.12.2020

Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by