Урачыстасць Corpus Christi (Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста) Касцёл адзначае ў чацвер пасля ўрачыстасці Найсвяцейшай Тройцы як напамін пра тое, што сакрамант Эўхарыстыі быў устаноўлены Езусам Хрыстом у Вялікі чацвер. У гэты дзень мы асаблівым чынам, з падзякай і праслаўленнем, ушаноўваем нашага Збаўцу, прысутнага ў Святых Дарах.