30 мая 2024 года Каталіцкі Касцёл адзначае ўрачыстасць Божага Цела. Адметнае гэта свята тым, што ў гэты дзень або ў бліжэйшую нядзелю католікі рыхтуюць урачыстыя працэсіі да чатырох алтароў. Працэсіі называюцца эўхарыстычнымі таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста.