І, нарэшце, хвалюючы момант падвядзення вынікаў. У гэтым годзе была вялікая колькасць удзельнікаў у намінацыі гурт і інструментальная творчасць ва ўзроставай катэгорыі "Дзеці", таму не ўсе атрымалі прызавыя месцы, аднак гэта не нагода для роспачы, а стымул для далейшага росту.
Падводзячы вынікі конкурсу, біскуп Алег Буткевіч выказаў словы ўдзячнасць усім, хто да яго прычыніўся: канкурсантам, кіраўнікам груп, святарам парафій-удзельніц, валанцёрам. Асаблівыя словы ўдзячнасці прагучалі ў бок нашай парафіі за арганізацыю і правядзенне фестывалю, а таксама ў бок дабрачыннага каталіцкага таварыства Карытас за фінансавую падтрымку.