У гэтым годзе ўрачыстасць Звеставання Пана Каталіцкі Касцёл адзначае 8 красавіка (перанесена ў сувязі з тым, што дата прыпадала на Вялікі панядзелак). Таямніцу Уцелаўлення Божага Сына Касцёл святкуе як асобную ўрачыстасць за дзевяць месяцаў да Божага Нараджэння. Гэта, канешне ж, умоўная дата, таксама як і дата Божага Нараджэння.