WYSIWYG Web Builder
Плённыя рэкалекцыі, або наладжванне жывых адносін з Богам
Рэкалекцый — гэта дні духоўных практыкаванняў, мэта якіх наладжванне жывых адносін з Богам. Падчас рэкалекцый (з лац. recollectio – “зноў збіраць, прымаць”) мы вяртаемся да чагосьці, што ўжо пройдзена, але што яшчэ неабходна пераасэнсаваць, над чым належыць паразважаць.
У паўсядзённым жыцці мы маем мала часу, каб задумацца над глыбокімі вымярэннямі. У жыццё, у тым ліку і духоўнае, пранікае “аўтаматызм”, таму падчас Вялікага посту ў многіх парафіях праходзяць рэкалекцыі. Для кожнага веруючага чалавека важна не проста прыняць у іх удзел, але плённа перажыць. Таму варта пазнаёміцца ​​з адным старажытным прынцыпам, які вельмі проста кажа нам, наколькі добра і плённа перажыць такія падзеі.

INTRA TOTUS — УВАЙДЗІ ЦАЛКАМ

Гэта значыць, што для таго, каб як мага больш плённа перажыць рэкалекцыі, трэба як мага паўней удзельнічаць у іх. Уваходзьце цалкам, прымаючы свядомае рашэнне надаць ім больш увагі і часу.

Гаворка толькі пра шчодрасць. Больш часу для чытання Пісанняў, медытацыі і малітвы. Гэта перыяд, калі можна паспрабаваць зрабіць так, каб усяму, што вы робіце, папярэднічала малітва, каб усё было напоўнена малітвай, каб усё стала малітвай. Чаму? Бо менавіта малітва вырашае, ці будуць гэтыя рэкалекцыі якаснымі.

MANE SOLUS – ЗАСТАНЬСЯ САМ НАСАМ

Гэта запрашэнне адысці ад усяго лішняга падчас рэкалекцый, што можа быць перашкодай і з чым я звязаны (вось згода на пэўныя пакуты ад абмежаванняў).

Так што гаворка ідзе пра выхад у пустыню, якая пазбаўляе гарантыі. Гэта дазваляе па-сапраўднаму зірнуць на сябе, а разам з тым — лепш пакаштаваць Божага натхнення. Гэта таксама час, калі вы павінны старацца лепш адпачываць і добра спаць.

EXI ALIUS — ВЫЙДЗІ ІНШЫМ

Апошні крок вядзе нас з пустыні, дзе адбылася змена. Якая? Такая, якая дазволіла мне пачаць нанова і паглыбіць сваё навяртанне.

Гэта не павінна быць поўная змена. Часам самае галоўнае — выйсці з рэкалекцый хаця б з надзеяй, што маё жыццё можа змяніцца і што ў гэтым мяне суправаджае сам Бог.

Intra totus, mane solus, exi alius!

Паводле  Сatholicnews.by

Нагадваем, што ў нашай парафіі Велікапосныя рэкалекцыі пачнуцца 30 сакавіка. У адпаведнасці з Апостальскай Пенітэнцыярыяй 29 чэрвеня 1969 г.  за ўдзел у рэкалекцыях, якія працягваюцца нават тры дні пры выкананні адпаведных умоў можна атрымаць поўны адпуст.

Хрысціянін, які ўчыніў грэх, пасля споведзі атрымлівае адпушчэнне віны і дараванне вечнай кары за гэты грэх. Аднак споведзь не выбаўляе нас ад часовай кары за грахі, якую нам трэба адбыць на зямлі альбо ў чыстцы. Ад гэтай часовай кары за нашыя грахі выбаўляе нас праз адпусты Касцёл па праву даручанай яму ўлады. Дзякуючы адпустам вернікі могуць атрымаць выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы.

Поўнае альбо частковае адпушчэнне кары за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў. Для атрымання адпусту трэба быць у стане асвячальнай ласкі, прыняць святую Камунію, быць вольным ад усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага, памаліцца ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш... Вітай, Марыя... і  Хвала Айцу...
Раім пачытаць
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by