Эўхарыстычнай працэсія называецца таму, што святар нясе Найсвяцейшы Сакрамант – Цела Хрыста. Слова “Эўхарыстыя” абазначае як саму святую Імшу, так і Цела і Кроў Хрыста. Узята яно з грэцкай мовы і абазначае падзяку. Як вядома, удзел у святой Імшы, падчас якой хлеб і віно пераўтвараюцца ў Цела і Кроў Езуса, — найлепшая магчымасць падзякаваць Богу за ўсе дары, атрыманыя ад Яго.
Папа Францішак у сваёй гаміліі, якую прамовіў 18 чэрвеня 2017 г. з нагоды ўрачыстасці Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста, падкрэсліў, што Эўхарыстыя – гэта “сакрамант памяці”. Яна нагадвае аб гісторыі любові Бога да чалавека. Як пілігрымуючы па пустыні народ, таксама і сучасныя хрысціяне патрабуюць памяці аб вялікіх справах Пана, каб іх вера была жывой і прыносіла плёны. “Эўхарыстыя – гэта напамін любові Бога. У ёй “аднаўляем памяць Яго мукі”, любові да нас, якая з’яўляецца нашай сілай, падтрымкай у нашым пілігрымаванні”, – падкрэсліў Папа.