У сваёй гаміліі ксёндз Аляксей Асон, пробашч парафіі ў Новым Пагосце, разважаў над асобай Яна Хрысціцеля, яго ролі ў станаўленні Касцёла і кожнага верніка. Святар адзначыў: "Кожны з нас, на ўзор Яна Хрысціцеля, можа быць прадвеснікам Хрыста. Праз справы любові і міласэрнасці мы абвяшчаем яго прысутнасць сярод нас і набліжаемся да Божага валадарства."