Парафія Маці Божай Фацімскай
(вул.Маладзёжная, а.г.Павяцце, Міёрскі раён)
Населеныя пункты: Павяцце, Рачнёва, Папкі, Сташулі, Лупаўшчына.

Адпуст:
Маці Божай Фацімскай - 13 мая.

Гадзіны цэлебрацыі св. Імшы:
у нядзелю - 11.00
у буднія дні - 17.00 (панядзелак-пятніца),
                       11.00 (субота)
ва ўрачыстасці і святы па-за нядзеляй - 17.00

Пробашч: ксёндз Вячаслаў Адамовіч,
                   маб. тэл.:+375292490739
Гісторыя парафіі
З 1991 года ў вёску з душпастырскай паслугай пачалі даязджаць айцы марыяне, што служылі ў Друі і Ідолце. Першапачаткова святары цэлебравалі Імшу ў прыватных дамах. У 1995 годзе каля 350 вернікаў падпісаліся пад заявай з просьбай перадаць ім у якасці месца для малітвы недабудаваны будынак клуба. Затым на працягу трох гадоў пад кіраўніцтвам айца Антонія Лося МІС (старэйшага) (17.09.1917-23.08.2001) вяліся працы па завяршэнні будаўніцтва святыні.

1 кастрычніка 2000г. біскуп Уладзіслаў Блін кансэкраваў касцёл. Першым пробашчам парафіі 2000-2001 гг. быў айцец Антоній Лось МІС (старэйшы), у душпастырскай працы ў 2000-2002гг.  дапамагаў айцец Ян Вайткевіч МІС. У 2002-2004 гг. адміністратарам парафіі быў айцец Вячаслаў Пялінак МІС, у 2005-2019 гг. - ксёндз Леанід Мозгель. З 23 чэрвеня 2019 г. пробашчам парафіі з'яўляецца ксёндз Вячаслаў Адамовіч.

Паводле дыяцэзіяльнага даведніка "Віцебская дыяцэзія Рыма-каталіцкага Касцёла ў Беларусі", - Мінск: Медысонт, 2019. - 348 с.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by