Таварыства Жывога Ружанца
      “Ружанцовая малітва — гэта малітва чалавека за чалавека; гэта малітва людской салідарнасці, супольная малітва адкупленых, у якой адлюстраваны дух і інтэнцыя Той, якая займае першае месца сярод адкупленых — Марыі, Маці і Вобразу Касцёла; гэта малітва за ўсіх людзей свету, усіх гістарычных часоў, жывых і памерлых, якія пакліканыя ствараць разам з намі Цела Хрыста і станавіцца разам з Ім спадкаемцамі хвалы Айца.”
                                Св. Ян Павел ІІ
Ружанец (на лаціне rosarium – ружавы кветнік) – пэўны спосаб малітвы, паслядоўнасць якой адлічваецца, нібы па пялёстках ружы, што разгортваецца ярусамі па пяць малітваў у кожным. Мы накшталт вянка з ружаў пляцём вянок з малітваў, каб прынесці яго Божай Маці. Малітва гэта спалучаная з роздумам пра падзеі з жыцця Езуса і Панны Марыі, што ўтвараюць чатыры часткі Ружанца – радасныя таямніцы, таямніцы святла, балесныя і хвалебныя. Сам спосаб малітвы прыйшоў з хрысціянскага Усходу, дзе з'явіўся прыкладна ў ІІІ ст. Кожная асобная малітва (паклон) адзначалася вузельчыкам на вяроўцы. Праз пяць стагоддзяў ён прыйшоў на Захад, дзе атрымаў лацінскую назву Pater noster (ад першых словаў малітвы Ойча наш..., адсюль і беларускія «пацеркі»). Сучасная форма Ружанца ўсталявалася ў 1470-х гадах праз дамініканцаў Алана Рупскага і Якуба Шпрэнгера і была ўпершыню надрукаваная ў 1481 г. У 1520 г. яна была асвечаная папам Львом Х і названая Ружанцам Найсвяцейшай Панны Марыі (паводле сайта redemptor.by/rozaniec).

Таварыства Жывога Ружанца ўзнікла ў 1826 годзе ў Ліёне (Францыя). Сёння па ўсім свеце яно налічвае звыш дзевяці мільёнаў чалавек. Мэта Таварыства – ажывіць ружанец, сабраць пад яго штандарам як мага больш людзей. Першапачаткова задачай Таварыства з’яўлялася тое, каб да яго належала хаця б 15 чалавек. На сённяшні дзень пасля ўвядзення Папам Янам Паўлам II таямніц святла, неабходная колькасць - 20 чалавек. Яны ўтвараюць т.зв. Ружу. Кожны член Ружы абавязаны штодзённа адмаўляць адзін дзясятак Ружанца і разважаць адну таямніцу на працягу месяца. Звычайна члены Таварыства раз на месяц абменьваюцца таямніцамі. Так супольна моліцца 20 чалавек. Такім чынам, штодзённа адгаворваецца цэлы Ружанец і разважаюцца ўсе таямніцы. Кожны член Ружы мае такую ж заслугу, як калі б ён адгаварыў цэлы Ружанец. Не адгаварыць таямніцы – гэта не грэх, а страта заслугі. Мэтай Таварыства Жывога Ружанца з’яўляецца падтрымка малітвай, духоўнай і матэрыяльнай ахвярай місійнай дзейнасці Касцёла. 

У нашай парафіі дзейнічае пяць Руж. Жадаючыя далучыцца да Таварыства Жывога Ружанца могуць звяртацца да  святароў.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by