WYSIWYG Web Builder
Шчаслівых святых Калядаў...
27 снежня ў свята Святой Сям'і пасля Імшы а 10.00 гадзіне адбыўся невялікі святочны канцэрт, які падрыхтавалі дзеці і моладзь нашай парафіі. Радасцю і цеплынёй напоўніліся сэрцы прысутных ад цудоўных дзіцячых спеваў. Пасля канцэрта дзецям, якія хадзілі на рараты былі ўручаны падарункі.
Хрыстос нарадзіўся! Увесь свет узвесяліўся...
24 снежня а 22.00 гадзіне Святой Імшой (Пастэркай) урачыста распачаліся святкаванні Божага Нараджэння. Каб пачуць радасную навіну аб нараджэнні збаўцы  Езуса Хрыста ў святыні разам сабраліся дарослыя і дзеці. У паўмзроку яслі чакалі маленькае дзіцятка...
Выстава "Хрыстос нарадзіўся!"
Да свята Божага Нараджэння  ў бакавой наве святыні наладжана выстава дзіцячых малюнкаў і стаенак "Хрыстос нарадзіўся!" Работы захапляюць сваёй непасрэднасцю і разнастайнасцю падыходу да бачання святата Божага Нараджэння.
Не толькі хлебам жыве чалавек...
19 снежня напярэдадні святаў Божага Нараджэння ў нашай парафіі адбыўся дзень споведзі. Падчас кожнай літургіі парафіяне мелі таксама магчымасць паразважаць над праблемамі веры сучаснага чалавека. Гаміліі прамовіў пробашч парафіі Пагошча Славамір Самковіч.  Святар звярнуў увагу на тое, што сучасны чалавек не заўсёды ўмее пачуць, падтрымаць, быць удзячным.
Падведзены вынікі конкурсу на ведання Святога Пісання
13 снежня пасля Святой Імшы з удзелам дзяцей а 10 гадзіне былі ўручаны дыпломы і падарункі дзецям, якія сталі фіналістамі конкурсу на веданне Святога Пісання - 2020. Фіналістамі ў нашай парафіі ў малодшай узроставай групе сталі Пальчэх Паліна і Петкун Яна, у старэйшай Варонька Багдан і Рубанік Ульяна.
Дайце, нябёсы, росы з вышыняў...
На вуліцы яшчэ ноч. Толькі-толькі пачалі з’яўляцца першыя агеньчыкі ў вокнах дамоў, а ў святыні з запаленымі свечкамі чакаюць сустрэчы з Панам Богам дарослыя і дзеці. У працэсіі на чале са святаром дзеці ідуць бліжэй да алтара, каб там, праз удзел у Святой Імшы, ахвяраваць свае малітвы і час  Панне Марыі, у знак падзякі за яе згоду стаць Маці Збаўцы.
Адвэнт - час радаснага чакання Божага Нараджэння
У каталіцкім Касцёле трывае Адвэнт – час, калі мы знаходзімся ў радасным чаканні нараджэння Збаўцы. У гэты перыяд вернікі ў сваіх малітвах асабліва часта звяртаюцца да Панны Марыі, каб праз Яе заступніцтва лепш падрыхтавацца да святкавання Божага Нараджэння, далучаюцца да прыгожай традыцыі – удзелу ў раратніх Святых Імшах у гонар Божай Маці. У нашай святыні Рараты адбываюцца ў панядзелак, сераду і пятніцу ў 6.45.
Душы справядлівых у руках Бога...
12 лістапада ў мёрскім касцёле адзначылі ўрачыстасць святога Язафата — галоўнага апекуна парафіі і Віцебскай дыяцэзіі.  Канцэлебраваную Святую Імшу ўзначаліў Аляксей Ляшко, Афіцыял Біскупскага Суда. У набажэнстве таксама прынялі ўдзел святары Юрый Жаўняровіч і Вячаслаў Адамовіч.
У Дзеркаўшчыне развіталіся з ксяндзом Леанідам Мозгелем
9 лістапада адышоў у вечнасць ксёндз Леанід Мозгель, пробашч парафіі Унебаўшэсця Пана ў Дзеркаўшчыне (Глыбоцкі дэканат). Днём раней, 8 лістапада, памерла маці кс. Леаніда Станіслава Мозгель.
11 лістапада развітацца з сабратам прыехалі святары з Глыбоцкага дэканату, да якога апошні год спачылы належыў, а таксама з іншых парафій Віцебскай і Гродзенскай дыяцэзій. Пахавальную Імшу цэлебраваў біскуп Алег Буткевіч і дзякаваў Богу за дар жыцця і паклікання ксяндза Леаніда, за тыя ласкі, якія Бог праз яго рукі ўдзяліў вернікам.
Дарогамі маляўнічых святыняў
З верасня ў нашай парафіі арганізаваны сустрэчы для міністрантаў. На занятках, якія праходзяць адзін раз у два тыдні, хлопцы больш падрабязна знаёмяцца са зместам і сэнсам пэўных этапаў літургіі, адпрацоўваць практычныя навыкі служэння ля алтара.
Падчас восеньскіх канікул для міністрантаў была арганізавана невялікая экскурсія па касцёлах Міёршчыны і Браслаўшчыны. Ініцыятарам паездкі стаў пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік.
Малітва - найлепшая дапамога душам чыстцовым
Памятаючы аб важнасці малітвы за памерлых у актаву Усіх Святых мы кожны вечар збіраемся ў нашым касцёле. Выстаўленне і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, ружанцовая малітва, магчымасць пакаяння і паяднання (споведзь) дапамагаюць глыбей перажыць Эўхарыстыю, падчас якой чытаюцца выпамінкі і цэлебруюцца Нешпары.
Вечны адпачынак дай памерлым Пане…
“Пасля малітвы пра навяртанне грэшнікаў малітва пра вызваленне з чыстца з’яўляецца найбольш мілай Богу.”  св. Ян Марыя Віяней
У пачатку лістапада Каталіцкі Касцёл перажывае актаву Усіх Святых. Гэты час прысвечаны асаблівай памяці пра ўсіх памерлых вернікаў і малітве за іх.
Памаліліся на могілках за памерлых
Напярэдадні ўрачыстасці Усіх Святых 31 кастрычніка святары разам з вернікамі памаліліся на гарадскіх  могілках.  Негледзячы на вільготнае надвор'е на набажэнствы сабралася шмат людзей, каб ушанаваць памяць сваіх родных і блізкіх.
Ушанавалі воінаў-землякоў
16 кастрычніка а 12 гадзіне ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ўшанавалі памяць беларусаў, якія ў гады Вялікай Айчыннай вайны служылі ў 2 Польскім Корпусе (незалежным падраздзяленні Восьмай Брытанскай арміі) пад кіраўніцтвам генерал-лейтэнанта Уладзіслава Андэрса.
Рыма-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by