WYSIWYG Web Builder
Са святам Вялікадня!
Паважаныя браты і сёстры!
Заканчваецца перыяд Вялікага Посту і ў гэтыя дні мы перажываем святы Пасхальны Трыдуум. Тры дні, якія касцёл называе вялікімі з-за важнасці падзей, што ў іх адбыліся. 

Вялікі Чацвер — дзень устанаўлення Езусам Хрыстом сакрамантаў Эўхарыстыі і Святарства. У гэты дзень разважаем над словамі Хрыста “бярыце і ешце, гэта Цела Маё”, “бярыце і піце, гэта Кроў Мая” (пар. Мц 26, 26). Прысутнасць Хрыста ў Эўхарыстыі сярод нас, як Ён сам абяцаў “аж да сканчэння свету” (Мц 28, 20) дае свету надзею, што нягледзечы на войны і несправядлівасць, якая расце ў свеце, апошняе слова заўсёды належыць Богу.

Вялікая Пятніца — дзень ушанавання Мукі Хрыста і Яго ахвяры на Крыжы. Аддаючы пашану Хрысту, гледзечы на Яго Крыж, асаблівага значэння набіраюць словы: які за нас цярпеў ад ранаў, Езу Хрыстэ змілуйся над намі. Прыдзі ў гэты дзень у свой касцёл, аддай пашану крыжу і Хрысту, які на ім памёр за цябе.

Вялікая Субота — дзень, калі “будуць глядзець на таго, якога прабілі і плакаць над ім будуць, як над першародным сынам”. (пар. Зах 12,10). Молімся ў гэты дзень каля гробу Пана. За хатнімі клопатамі аб знешні бок падрыхтоўкі да свята знайдзі час на малітву ля гробу Хрыста.

Радасць велікоднай раніцы вынікае з падзей, якія мы ўзгадалі вышэй. Усе яны моцна звязаны паміж сабой і толькі разам паказваюць нам веліч любові Хрыста, які за нас памёр і ўваскрос.

Няхай словы: "Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!" — напаўняюць нашы сэрцы супакоем і радасцю.

Глыбокага і пабожнага перажывання святога Пасхальнага Трыдуума і Вялікадня ўсім вам жадае кс. Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by