WYSIWYG Web Builder
У Віцебску прайшоў фінальны этап Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання
11 красавіка ў Віцебскай катэдры адбыўся фінал VIII Дыяцэзіяльнага конкурсу на веданне Святога Пісання, арганізатарам якога з'яўляецца Катэхетычны аддзел Віцебскай дыяцэзіі. Конкурс, які ўжо даўно выйшаў за межы дыяцэзіі, сабраў разам дзяцей і дарослых з розных куткоў Беларусі.
Нядзеля Божай Міласэрнасці
12 красавіка — нядзеля Божай Міласэрнасці – асаблівы час велікоднай радасці, калі Касцёл заклікае адкрыць сэрцы для любові і міласэрнасці, праяўленых у Хрысце Укрыжаваным і Уваскрослым. Гэта не проста тэма для разважанняў, а шлях даверу, прабачэння і прымірэння, які дапамагае будаваць гармонію ў сям’і і грамадстве на аснове міласэрнасці Хрыста.
35-годдзе адраджэння структур Каталіцкага Касцёла ў Беларусі адзначаць у Мінску
13 красавіка 1991 года булай Ex quadam святы Ян Павел ІІ устанавіў Мінска-Магілёўскую архідыяцэзію і мітраполію, адрадзіўшы такім чынам касцёльныя структуры на тэрыторыі незалежнай Беларусі пасля дзесяцігоддзяў панавання на нашых землях савецкай улады, якая вяла барацьбу з рэлігіяй, і пераследу веры і Касцёла.
Велікодная актава восем дзён як адзін
Уваскрасенне Хрыста з'яўляецца настолькі вялікім святам і важнай падзеяй у жыцці Касцёла, што яго святкаванне доўжыцца на працягу васьмі дзён. Актавай (ад лац. Оctava — восем) называецца перыяд ад свята і да дня, які завяршае актаву, на працягу якога святкуюць тую ці іншую ўрачыстасць. Існуе традыцыя святкаваць актаву Божага Нараджэння і Вялікадня.
Віншаванне біскупа Алега Буткевіча на Вялікдзень
Віншаванні з Вялікаднем кіруе духавенству, кансэкраваным асобам і ўсім вернікам біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.
Пасхальная вігілія ў Святую ноч
З наступленнем цемры ў Вялікую суботу ў нашай святыні прайшла самая галоўная хрысціянская літургія на працягу года — Пасхальная вігілія ў Святую ноч. Пасхальная вігілія з’яўляецца цэнтрам Святога Пасхальнага Трыдуума. Вельмі развіты і багаты змест літургіі Пасхальнай вігіліі ўключае ў сябе ўсю гісторыю збаўлення.
Са святам Вялікадня!
Віншаванні і пажаданні шматлікіх ласк ад Бога з нагоды Пасхальных святаў скіроўваюць пробашч парафіі ксёндз Андрэй Кулік і святары Міёрскага дэканату.
Вялікая субота
Вялікая субота — гэта дзень, калі ўвесь Хрыстовы Касцёл прабывае ў жалобе і святым маўчанні перад грабніцай свайго Пана і Збаўцы Езуса Хрыста. На працягу ўсяго гэтага дня вернікі прыходзяць у касцёл, каб у малітоўнай цішыні пабыць сам-насам з Езусам у грабніцы.
Кошык са свянцонкай. Што павінна ў ім быць?
У Вялікую суботу ў нашых святынях традыцыйна асвячаем стравы, якімі ў каталіцкіх сем’ях распачынаецца ўрачысты сняданак пасхальнай раніцай. Кожная з размешчаных у велікодным кошыку рэчаў мае ўласны сімвал.
Вялікая пятніца
У Вялікую пятніцу не цэлебруецца святая Імша, а адбываецца набажэнства, якое мае назву літургія Мукі Пана. У гэты дзень Першасвятар нашага збаўлення Хрыстус, паміраючы на крыжы, прынёс на ім крывавую ахвяру ўміласціўлення Нябеснаму Айцу за грахі ўсіх людзей, таму ў гэты дзень асаблівым чынам мы ўшаноўваем Крыж.
Вялікі чацвер
У Вялікі чацвер Імшою Вячэры Пана распачаўся Святы Пасхальны Трыдуум. З самой назвы бачна, што ў гэтай літургічнай цэлебрацыі ўспамінаецца Апошняя Вячэра, падчас якой Хрыстус устанавіў сакраманты Эўхарыстыі і Святарства, даючы вучням наказ аб братняй любові.
Віншуем усіх святароў з днём святарства!
Вялікі чацвер – дзень устанаўлення сакрамантаў Эўхарыстыі і святарства. У гэты дзень дзве тысячы гадоў назад Езус Хрыстус устанавіў сакрамант пасвячэння. На Апошняй Вячэры Ён даверыў сваім вучням таямніцу Эўхарыстыі і справу распаўсюджвання хрысціянскай веры.
Святы Пасхальны Трыдуумаў
Галоўная ўрачыстасць літургічнага года – падзея Вялікадня – уяўляе сабою драму ў трох дзеяннях і носіць назву «Святы Пасхальны Трыдуум» ці на латыні “Triduum Paschale”. Гэта назва распаўсюдзілася пасля літургічнай рэформы, праведзенай Папам Піем ХІІ, да гэтага часу ён называўся «Святым Трыдуумам».
Молімся разам з Папам: за святароў, якія перажываюць крызіс
Папа Леў XIV заклікае ўвесь Касцёл маліцца за святароў, якія перажываюць крызіс. Відэаролік з інтэнцыяй на красавік 2026 года быў апублікаваны на канале Папскай сусветнай сеткі малітвы ў “Youtube”.
У Гродзенскай семінарыі прайшлі рэкалекцыі для міністрантаў
З 27 па 29 сакавіка ў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся рэкалекцыі для юнакоў на тэму распазнання свайго паклікання. У рэкалекцыях, якія сталі ўжо традыцыйнымі, прынялі ўдзел таксама і нашы міністранты: Уладыслаў Дзівін, Раман Чарняўскі і Яраслаў Быкаў.
Пальмовая нядзеля
29 сакавіка Пальмовай нядзеляй распачалі самы важны і ўрачысты перыяд у літургічным годзе – Вялікі тыдзень, які ўводзіць нас у настрой пасхальных святаў. Пальмовая нядзеля – асаблівы дзень у літургічным годзе: па сваім тэалагічным змесце, а таксама па прыгажосці захаванай продкамі традыцыі.
Найважнейшы тыдзень у годзе. Як яго перажыць?
Вялікі Тыдзень, што распачынаецца ў Пальмовую нядзелю, – гэта час, калі мы павінны адкрыцца на Божую любоў і міласэрнасць. Перажыванне мук, смерці і ўваскрасення Езуса – па сутнасці, яскравае ўсведамленне таго, як моцна Усемагутны нас любіць і як моцна прагне, каб мы на Яго любоў адказвалі ўзаемнасцю.
7 пытанняў пра Літургію Пальмовай нядзелі
29 сакавіка, з успаміну ўрачыстага ўваходу Езуса Хрыста ў Ерузалем, распачынаецца Вялікі тыдзень. У гэты дзень нас чакаюць працяглыя набажэнствы ў суправаджэнні адмысловых абрадаў. Каб падрыхтавацца да нядзельнага свята прапануем кароткі агляд традыцый Пальмовай (Вербнай) нядзелі.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by