WYSIWYG Web Builder
Карытас Віцебскай дыяцэзіі аказаў дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі
26 лютага аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абіляцыі інвалідаў Міёрскага ТЦСАН наведаў ксёндз канонік Валерый Марціноўскі. Святар даставіў з Віцебска 60 харчовых набораў для наведвальнікаў адзялення. Дабрачынная акцыя прайшла пры падтрымцы Карытас Віцебскай дыяцэзіі.
Біскуп Гродзенскі прызначыў семінарыстаў лектарамі, акалітамі і кандыдатамі да пасвячэння
22 лютага, у першую нядзелю Вялікага посту, біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй прызначыў студэнтаў 3, 4 і 5 курсаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне лектарамі, акалітамі і кандыдатамі да дыяканскага пасвячэння. Сярод кандыдатаў да дыяканскага пасвячэння наш зямляк Ян Каськевіч.
Крыжовы шлях — дарога збаўлення
Адмысловым набажэнствам, якое традыцыйна адбываецца падчас Вялікага посту, з'яўляецца Крыжовы шлях. Мэта набажэнства: ажыўленне веры і апостальства, фармаванне паставы хрысціянскага пакаяння, ахвярнасці і ўдзячнасці. Гэтае набажэнства – своеасаблівая рэвізія жыцця, пашыраны рахунах сумлення.
Папяльцовай серадой распачаўся Вялікі пост
18 лютага ў Каталіцкім Касцёле пачынаецца Вялікі пост  — саракадзённы перыяд, які рыхтуе вернікаў да велікодных урачыстасцяў. Папяльцовая серада (Папялец) завяршае перыяд забаў, уводзячы людзей у цалкам іншы настрой — роздуму, сур’ёзнасці, разважання. Назва “Папялец” паходзіць ад абраду пасыпання попелам, які здзяйсняецца ў гэты дзень у Касцёле.
Вялікі пост — час пакаяння, ачышчэння і навяртання
18 лютага пачынаецца Вялікі пост — час падрыхтоўкі да самай галоўнай урачыстасці года — Змёртвыхпаўстання Пана. Гэта не проста перыяд, які цыклічна паўтараецца, а імгненне ўнікальнае. Гэта Божая дапамога, якую трэба ахвотна прыняць. Езус праходзіць побач з намі і чакае ад нас сёння, цяпер вялікай перамены...
Папа на Вялікі пост: устрымацца ад слоў, якія раняць бліжніх
Раззброіць мову, прыслухоўвацца да Божага слова і голасу людзей, якія пакутуюць, перажыць час пакаяння ў духу адзінства, — заклікаў Леў XIV у сваім пасланні на Вялікі пост, які распачнецца ў Касцёле 18 лютага 2026 года.
Каб расцвілі кветкі святасці
18 лютага распачынаецца Вялікі пост — перыяд літургічнага года, калі мы асаблівым чынам скіроўваем свой позірк на муку і смерць Езуса Хрыста. Той, хто жадае плённа перажыць гэты перыяд, імкнецца знайсці духоўныя парады. Прапануем вашай увазе разважанне ксяндза Уладаса Пятрайціса на перыяд Вялікага посту, якое было надрукавана ў першым нумары газеты "Голас душы".
У Росіцы прайшлі зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры
14 лютага пілігрымы з розных куточкаў Беларусі сабраліся ў Росіцы, каб разам памаліцца аб заступніцтве благаслаўлёных айцоў марыянаў Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, мучанікаў Другой сусветнай вайны. Узначаліў урачыстасці ў гонар росіцкіх пакутнікаў ардынарый Віцебскай дыяцэзіі біскуп Алег Буткевіч.
Святыя Кірыл і Мятода апекуны Еўропы
14 лютага Каталіцкі Касцёл у літургічным календары адзначае свята св.Кірыла, мніха, і Мятода, біскупа, апекуноў Еўропы. Яны былі братамі. Нарадзіліся ў першай палове IX ст. у Солуні (Фесалонікі ў Грэцыі) у шматдзетнай сям’і.
У Пінску адбылася пахавальная Імша за біскупа Казіміра Велікасельца
12 лютага ў катэдральнай базіліцы Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску адбылося ўрачыстае літургічнае развітанне з біскупам Казімірам Велікасельцам, пасля чаго цела біскупа было перавезена у яго родную парафію ў Шэрашаве (Пружанскі раён) — месца яго вечнага спачынку.
Сусветны дзень хворых – Касцёл з тымі, хто пакутуе
З 1993 г. Каталіцкі Касцёл 11 лютага адзначае Сусветны дзень хворых. Гэта душпастырская ініцыятыва Яна Паўла II, накіраваная на салідарнасць з тымі, хто чакае дапамогі і падтрымкі. Дзень выбраны не выпадкова, 11 лютага 1858 г. адбылося першае аб’яўленне Маці Божай у Лурдзе. Такім чынам, духоўным натхненнем для хворых і іх апекуноў з’яўляецца Найсвяцейшая Панна Марыя.
11 лютага — Сусветны дзень хворых, або хто мае права на намашчэнне?
Штогод 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай з Люрда, у Каталіцкім Касцёле па ініцыятыве святога Яна Паўла ІІ адзначаецца Сусветны дзень хворых. У гэты дзень падчас святой Імшы ўсім прысутным хворым і людзям пажылога ўзросту ўдзяляцца сакрамант намашчэння хворых.
Памёр на пастырскім пасту: слова арцыбіскупа Кандрусевіча
Арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч дзеліцца асабістымі ўспамінамі пра шлях і служэнне памерлага біскупа Казіміра Велікасельца, з якім яго звязвала шматгадовае сяброўства, пачынаючы яшчэ з малітваў ля Вострай Брамы ў Вільнюсе.
Адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец — найстарэйшы каталіцкі іерарх у Беларусі
Курыя Пінскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ў нядзелю, 8 лютага, на 81-м годзе зямнога жыцця, 42-м годзе святарства, 27-м годзе біскупскага служэння адышоў у вечнасць біскуп Казімір Велікаселец, дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі на пенсіі.
Айцы марыяне запрашаюць на зімовыя ўрачыстасці ў Росіцы
У суботу 14 лютага ў санктуарыі Віцебскай дыяцэзіі ў Росіцы (Верхнядзвінскі раён) адбудуцца зімовыя ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных Антонія Ляшчэвіча і Юрыя Кашыры, святароў марыянаў.
Аб чым пісаў першы нумар газеты "Голас душы"
35 гадоў таму назад выйшла парафіяльная газета "Голас душы". Разнастайныя цікавыя і змястоўныя матэрыялы выдання заслугоўваюць увагу і сёння. Прапануем наведвальнікам сайта невялікі экскурс па першым нумары, які выйшаў у лютым 1991 года напярэдадні Вялікага посту.
35 гадоў таму выйшаў першы нумар парафіяльнай газеты "Голас душы"
У лютым 1991 года ў Наваполацкай узбуйненай друкарні выйшаў першы нумар газеты "Голас душы". Газета мёрскай парафіі, ініцыятарам стварэння якой быў тагачасны пробашч ксёндз Уладас Пятрайціс, стала першым беларускамоўным выданнем Каталіцкага Касцёла на Беларусі.
Свята святой Агаты
5 лютага ў Каталіцкім Касцёле адзначаецца ўспамін святой Агаты, панны і мучаніцы.  Святая Агаты паходзіла з Сіцыліі. Яе гісторыя падобная да гісторыі святых мучаніц трэцяга стагоддзя. Яе асабістая сустрэча з Хрыстом і прыняцце веры былі звязаныя з пастановай прысвяціць сваё жыццё Богу праз дзявоцтва.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by