WYSIWYG Web Builder
Пакаянне — змена спосабу мыслення
З 22 па 24 сакавіка ў нашай парафіі прайшлі велікапосныя рэкалекцыі. Духоўныя разважанні, якія прапанаваў айцец Аляксандр Жарнасек МІС, пробашч парафіі Святой Тройцы ў Росіцы, засяродзіліся вакол тэмы пакаяння.
25 сакавіка — урачыстасць Звеставання Пана
У Евангеллі ад Лукі распавядаецца, як Арханёл Габрыэль быў пасланы Богам абвясціць Марыі, Панне, заручанай з Юзафам, што ёй трэба будзе зачаць ад Духа Святога і нарадзіць немаўля Езуса, які стане Месіяй і назавецца Сынам Божым. Збянтэжаная прывітаннем анёла Марыя затым запэўнілася ў праўдзівасці яго абяцання і выказала сваю веру словамі: «Хай будзе Мне паводле слова твайго».
Закрыты крыж — сімвал жалю і пакаяння грэшніка
Вялікі пост – час, калі Касцёл асаблівую ўвагу звяртае на крыж і справу збаўлення, якую здзейсніў на ім Езус Хрыстус. З пятай нядзелі Вялікага посту да вечара Вялікай пятніцы, калі  адбудзецца набажэнства Адарацыі святога Крыжа, ва ўсіх касцёлах крыжы захінаюць фіялетавай тканінай. 
Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі на V Нядзелю Вялікага посту напярэдадні ўрачыстасці Звеставання Пана
25 сакавіка, ва ўрачыстасць Звеставання Пана, у чарговы раз будзе адзначацца Сусветны дзень святасці жыцця. З гэтай нагоды Каталіцкія Біскупы Беларусі кіруюць адмысловы Пастырскі ліст да духавенства, кансэкраваных асоб, вернікаў і ўсіх людзей добрай волі.
Дзейнасць і далікатная прысутнасць
З нагоды ўрачыстасці святога Юзафа прапануем даведацца больш пра ролю святога і яго прыклад для сучаснікаў. Евангелісты не перадалі нам ніводнага слова, сказанага св. Юзафам. Таму паўстае пытанне: чым было выклікана яго маўчанне?
Рэкалекцыі — асаблівы час ласкі
У нашай парафіі 22 сакавіка распачнуцца велікапосныя рэкалекцыі. Рэкалекцыі — гэта духоўныя практыкаванні, мэтай якіх з’яўляецца вяртанне чалавека да сапраўднай нармальнасці, аздараўлення ўсіх узроўняў жыцця, выпраўлення адносінаў з Богам і людзьмі (гл. Пій ХІ, «Mens nostra»).
Што мы ведаем пра святога Юзафа і чаму яго ўшаноўваем?
19 сакавіка ў літургічным календары Каталіцкага Касцёла адзначаецца ўрачыстасць святога Юзафа, абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі. У гэты дзень кожны католік абавязаны прыняць удзел у святой Імшы.
IV нядзеля Вялікага посту, Нядзеля радасці
У нядзелю, 15 сакавіка, мы ўваходзім у палову Вялікага посту. Гэта ўжо чацвёртая нядзеля, якая называецца «Dominica laetare», што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «нядзеля радасці». У гэтую нядзелю ў літургіі выкарыстоўваецца ружовы колер, таму яе яшчэ называюць "ружовай".
Сакрамант споведзі — магчымасць пачаць жыццё нанава
22 сакавіка ў нашай парафіі распачнуцца велікапосныя рэкалекцыі — час духоўных практыкаванняў, які садзейнічае наладжванню жывых адносін з Богам. Рэкалекцыі — гэта таксама магчымасць прыступіць да сакраманту споведзі, каб вызваліцца ад граху і пачаць жыццё нанава.
10 сакавіка — пачатак Навэнны да святога Юзафа
За дзевяць дзён да ўрачыстасці святога Юзафа, якая адзначаецца 19 сакавіка, распачынаецца Навэнна да святога Юзафа — традыцыйнае набажэнства на ўшанаванне святога Абранніка Багародзіцы.
Пасланне на ІІІ нядзелю Вялікага посту — Нацыянальны дзень Caritas
У III Нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 8 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень «Карытас». З гэтай нагоды Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кіруе да вернікаў і духавенства сваё пасланне.
Молімся разам з Папам: аб раззбраенні і міры
Святы Айцец заклікае ўвесь Касцёл маліцца разам з ім аб раззбраенні і міры. Відэаролік з інтэнцыяй на сакавік 2026 года распаўсюдзіла Папская сусветная сетка малітвы. “Молімся, каб краіны імкнуліся да эфектыўнага раззбраення, асабліва ядзернага, і каб сусветныя лідары абралі шлях дыялогу і дыпламатыі замест гвалту”, - так гучыць малітоўная інтэнцыя Льва XIV.
Пяць спосабаў шанавання святога Юзафа ў сакавіку
У Каталіцкім Касцёле кожны з 12 месяцаў года прысвечаны пэўнай тэме. Сакавік — гэта месяц святога Юзафа Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі, апекуна рамеснікаў, працаўнікоў, сем'яў і шчаслівай смерці. Прапануем пазнаёміцца з рознымі спосабамі ўшанавання святога.
Мёрскі касцёл на старых фотаздымках
Касцёл у Міёрах быў пабудаваны па ініцыятыве ксяндза Юзафа Бародзіча ў 1907 годзе. Велічная і прыгожая святыня на беразе возера была ўзведзена за адзін год. Як выглядала святыня ў розныя часы можна меркаваць па старых фотаздымках.
Да славы — праз крыж
Перажываем Вялікі пост. Праз пакутныя набажэнствы, малітву, разважанні над мукай Пана мы ўсё больш углядаемся ў крыж Збаўцы і імкнёмся адкрыць для сябе шлях да святасці. "Да славы - праз крыж" — такі наказ пакінуў нам ксёндз Уладас Пятрайціс.
Рымска-каталіцкая парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі
Адрас для карэспандэнцыі:

вул. Паштовая, д.11,
211287 г. Міёры
Віцебская вобласць
Тэлефон: +375 (2152) 41836
е-mail:
kascelmery@gmail.com
Выкарыстанне матэрыялаў дазваляецца пры ўмове спасылкі (гiперспасылкi) на kascelmery.by